Сцяг Субота, 14 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 мая 2025, 16:21

Клішэвіч: рытуал ушаноўвання дзяржсімвалаў сведчыць аб тым, што Беларусь - суверэнная краіна 

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачысты рытуал ушаноўвання дзяржаўных сімвалаў сведчыць аб тым, што Беларусь - суверэнная краіна. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь - гэта адносна маладая дзяржава. Нашай рэспубліцы крыху больш за 30 гадоў. Вядома, мы сёння яшчэ знаходзімся на этапе будаўніцтва нашых асноўных традыцый, якія непасрэдна ўплываюць на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці краіны. Для простага чалавека гэта значыць забеспячэнне нармальнага, дастойнага жыцця па тых правілах, якія нам завяшчалі нашы продкі", - адзначыў Сяргей Клішэвіч.

Такія трыдыцыі непасрэдна ўплываюць на якасць жыцця людзей. "Калі мы маем суверэнітэт і незалежнасць (а сімвалы - гэта неад'емныя атрыбуты суверэннай дзяржавы), тады мы можам самі вызначаць сваю палітыку, мы можам самі вырашаць, у якім напрамку рухацца, што падтрымліваць, куды накіроўваць грошы. Сённяшняе сімвалічнае мерапрыемства сведчыць аб тым, што Беларусь сапраўды суверэнная і незалежная дзяржава, якая самастойна вызначае свой шлях развіццця ў адрозненне ад многіх іншых дзяржаў", - упэўнены дэпутат.

У Беларусі гэта атрымалася, таму жыхары краіны могуць упэўнена глядзець у будучыню. "Тое, што сёння тут моладзь, тое, што пранясенне самага вялікага сцяга ў Беларусі - ініцыятыва моладзі, сведчыць аб тым, што і ў будучым мы будзем падтрымліваць традыцыі і будзем змагацца за нашу незалежнасць такімі мірнымі спосабамі", - рэзюмаваў ён.

Сёння ў нашай краіне святкуюць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Гэта свята ўстаноўлена ўказам Прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі