Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 студзеня 2023, 15:04

Клішэвіч расказаў аб новай ініцыятыве моладзі па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч расказаў на прэс-канферэнцыі, якія ініцыятывы прапануюцца для ўвекавечання памяці абаронцаў Айчыны на прыгранічных тэрыторыях Беларусі і Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб увекавечанні памяці абаронцаў Айчыны, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны, Сяргей Клішэвіч адзначыў, што важна паглядзець на гістарычныя аб'екты прыгранічных тэрыторый у Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях Беларусі і Смаленскай, Бранскай і Пскоўскай абласцях Расіі, якія звязваў маштабны партызанскі рух. "У гэтых раёнах шмат партызанскіх стаянак і лагераў, якія сёння ніяк не абазначаны, гэта проста тэрыторыі, лясы, палі, якія мы маглі б аднавіць. Моладзь вылучае ініцыятыву аб абсталяванні гэтых месцаў для правядзення мерапрыемстваў, па прыкладзе савецкай "Зарніцы", каб нашы дзеці памяталі аб тых падзеях і ўнікалі ў гэтыя працэсы. А мы можам падтрымаць і дапамагчы ім у гэтым. Мы сабралі комплекс такіх прапаноў і ўпэўнены, што ў рамках работы Парламенцкага сходу і ў цэлым Саюзнай дзяржавы рэалізуем гэту ініцыятыву", - расказаў ён.

Дэпутат дадаў, што сёння важна, каб работай па ўвекавечанні памяці загінулых пры абароне Айчыны займалася моладзь і каб усе ініцыятывы ў першую чаргу зыходзілі і былі зроблены маладым пакаленнем. "Яны павінны адчуць і пранікнуцца гэтай тэмай. Сапраўды, ёсць праблемы з тым, што далёка не ўсе маладыя людзі - школьнікі і студэнты - ведаюць не тое што агульнавядомыя гістарычныя аспекты, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, яны не ведаюць нават сваіх родных прадзедаў і прабабуль, якія ваявалі. Тут, вядома, пытанне больш глабальнае і сур'ёзнае для нашых сістэм адукацыі. Выхаваўчая работа - тое, чым мы цяпер актыўна займаемся", - адзначыў Сяргей Клішэвіч.

Ён таксама ўпэўнены, што ва ўмовах гібрыднай вайны гістарычны фронт адзін з асноўных і ўдары па ім вядуцца ўжо даўно. "Сёння ўжо ніхто нічога не саромеецца, а проста знішчаюць нашу гістарычную памяць, проста плююць на нашых прадзедаў, прабабуль, якія падарылі нам магчымасць жыць у нашых дзяржавах і займацца мірнымі стваральнымі справамі", - сказаў Сяргей Клішэвіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі