ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2023, 14:08

Клішэвіч: пабудова адзінай адукацыйнай прасторы СД адкрывае для моладзі Беларусі і Расіі новыя перспектывы

Фота з архіва
Фота з архіва

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні апошніх званкоў выпускнікі школ ужо думаюць над тым, дзе прадоўжаць вучобу. У нашай краіне адукацыя застаецца вельмі даступнай, галоўнае - жаданне вучыцца. Аб гэтым сказаў карэспандэнту БЕЛТА член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч.

"Галоўнае - жаданне выпускніка школы вучыцца, яго здольнасць прыкладаць намаганні для паступлення. Наша сацыяльна арыентаваная дзяржава суправаджае маладога чалавека ад дзіцячага сада да першага рабочага месца, якое гарантавана для навучэнцаў за бюджэтныя сродкі. У еўрапейскіх краінах перад тымі, хто скончыў ВНУ, паўстае вялікая праблема па працаўладкаванні. Ліберальная эканоміка не можа гарантаваць маладым спецыялістам першае рабочае месца, у выніку беспрацоўе сярод выпускнікоў даходзіць да 50 працэнтаў. У Еўропе патрэбны людзі, якія могуць прыносіць чысты прыбытак наймальніку. І нікога не хвалюе, дзе малады спецыяліст возьме гэты вопыт", - упэўнены Сяргей Клішэвіч.

У беларускіх выпускнікоў праблем з працаўладкаваннем няма. Пабудова адзінай адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы адкрывае для моладзі Беларусі і Расіі новыя перспектывы не толькі ў атрыманні запатрабаванай адукацыі, але і прэстыжнай работы ў абедзвюх краінах. "Ёсць праграмы, якія дазваляюць адначасова вучыцца ў абедзвюх краінах, напрыклад, дыстанцыйна. Беларусь і Расія ўжо фактычна працуюць у адной адукацыйнай прасторы. Наперадзе яшчэ вялікія перспектывы, бо цяпер ідзе актыўная работа над дарожнай картай Саюзнай дзяржавы, прысвечанай адукацыі. Яна аб'яднае магчымасці абедзвюх краін", - адзначае дэпутат.

Якасць і прэстыж расійскай адукацыі ўжо запатрабаваны ў Беларусі. Для беларускай моладзі яна адкрывае вялікія магчымасці для самарэалізацыі і працаўладкавання. "Цяпер каля 5 тыс. беларусаў вучыцца ў Расіі і амаль 1,5 тыс. расіян - у нас. І гэта добра, таму што нашай моладзі трэба будзе будаваць будучыню. А для гэтага трэба разбірацца ў многіх пытаннях, якія датычацца абедзвюх краін", - лічыць Сяргей Клішэвіч.

Ён падкрэсліў, што асаблівае месца ў маладзёжнай палітыцы дзвюх краін займае патрыятычнае выхаванне, заснаванае на любові да роднай зямлі, народа, павазе да сваёй Айчыны, яе культуры, традыцый і звычаяў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі