Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лістапада 2024, 17:32

Клішэвіч: функцыя маладзёжнай палітыкі СД - даць моладзі праявіць сябе ў прыняцці важных рашэнняў

Сяргей Клішэвіч. Фота з архіва
Сяргей Клішэвіч. Фота з архіва
20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адна з функцый маладзёжнай палітыкі Саюзнай дзяржавы - гэта даць магчымасць моладзі праявіць сябе ў тым ліку ў прыняцці важных рашэнняў. Аб гэтым журналістам паведаміў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння адна з функцый, якую нясе маладзёжная палітыка Саюзнай дзяржавы, - гэта даваць магчымасць маладым хлопцам і дзяўчатам праявіць сябе з тым ліку ў кантэксце ўплыву на прыняцце важных рашэнняў. Мы давяраем нашай моладзі. Прыемна заўважыць, што за работу нашага пакуль яшчэ дзеючага склікання Маладзёжнай палаты больш за 10 ініцыятыў былі рэалізаваны або на рэгіянальным узроўні пры падтрымцы Парламенцкага сходу, або на міжнародным узроўні Беларусі і Расіі. Гэтыя праекты былі звязаны з патрыятычным выхаваннем, са спортам, праекты ў галіне культуры, палітычныя праекты таксама прысутнічаюць. Зразумела, палітыка - гэта занятак, які далёка не кожнаму цікавы сярод моладзі, але ёсць хлопцы і дзяўчаты, якія гэтым цікавяцца. Мы, вядома, павінны даваць ім практычныя пляцоўкі, дзе яны маглі б патрэніраваць свае навыкі, паглядзець, як гэта рэальна адбываецца. Гэта робіцца для таго, каб, калі прыйдзе іх час кіраваць працэсамі ў Саюзнай дзяржаве, каб яны мелі такі вопыт, веды, пэўныя кантакты, якія дапамаглі б эфектыўна гэта рабіць у імя шчаслівай будучыні нашай моладзі і ў цэлым Саюзнай дзяржавы", - сказаў Сяргей Клішэвіч.

Ён адзначыў, што шмат апошнім часам паступае ініцыятыў, звязаных з інфармацыйнай палітыкай. "Ужо абвешчана аб стварэнні медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы. Мы спадзяёмся, што моладзь СД і новы склад Маладзёжнай палаты, які будзе сфарміраваны і прадстаўлены ў Маскве ў снежні, таксама ўнясуць свой уклад у тое, каб маладыя людзі як мага больш ведалі аб Саюзнай дзяржаве, каб яны маглі ўплываць на ўсе працэсы праз сродкі масавай інфармацыі. Цяпер гэта вельмі ўплывовы інструмент, які фарміруе грамадскую думку, а ад яе шмат што залежыць", - адзначыў дэпутат.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі