ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 24 верасня 2020
Мінск Малавоблачна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2020, 09:50

Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад каранавіруса стартавалі ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад каранавіруса стартавалі ў Беларусі, заявіў выконваючы абавязкі міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Працэдура выпрабаванняў пачынаецца з моманту знаёмства з дасье, з моманту выбару цэнтраў, дзе яны будуць праходзіць. Лічыце, што клінічныя выпрабаванні пайшлі", - сказаў Дзмітрый Піневіч, удакладніўшы, што пакуль вакцыну на добраахвотніках не прымяняюць.

Вызначальным звяном пры правядзенні выпрабаванняў стане Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя. Паводле слоў выконваючага абавязкі міністра, працэдура строга рэгламентавана, скрупулёзна. Эфект, які дазваляе прафілактаваць COVID-19, даказаны клінічна. Разам з тым, Беларусь, як і расійскі бок, маюе намер ацаніць магчымасць узнікнення пабочных дзеянняў. Паводле даных літаратуры, іх не зафіксавана.

Клінічнае выкарыстанне вакцыны пачнецца тады, калі закончацца ўсе працэдуры, "калі ўсе эксперты, у тым ліку якія працуюць у гэтым цэнтры (Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя. - Заўвага БЕЛТА), паставяць свой подпіс, калі мы будзем упэўнены на 100 працэнтаў", - адзначыў Дзмітрый Піневіч. На гэта можа спатрэбіцца каля месяца. "Гэта значыць, да старту эпідсезона мы прыйдзем узброенымі", - дадаў ён.

Па дамоўленасці паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў Беларусь першай атрымае расійскую вакцыну ад каранавіруса. Паводле слоў выконваючага абавязкі міністра, вакцына мае вельмі добрыя водзывы не толькі расійскіх, але і міжнародных экспертаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі