Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Усе навіны

Кітайскія журналісты прыехалі з прэс-турам у Беларусь

Грамадства 16.04.2019 | 17:40
Фота з архіва
Фота з архіва

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі праходзіць прэс-тур кітайскіх журналістаў, які працягнецца па 20 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Прэс-тур праводзіцца з мэтай папулярызацыі беларускіх тавараў і паслуг у КНР і развіцця беларуска-кітайскіх адносін.

Для замежных гасцей падрыхтавана насычаная праграма. Сёння яны наведаюць Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік", філіял "Рэсурсны цэнтр ЭкаТэхнаПарк - ВОЛМА" Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, а таксама факультэт кітайскай мовы і культуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Заўтра кітайскія госці пабываюць у замкавым комплексе "Мір", Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, пагуляюць па гістарычных мясцінах у цэнтры Гродна.

На 18 красавіка для кітайскіх журналістаў падрыхтавана экскурсія па ААТ "Малочны свет" і ваўкавыскім ААТ "Беллакт", запланавана сустрэча са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым.

Госці пабываюць у падраздзяленні Парка высокіх тэхналогій - СТАА "Гейм Стрым" і на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама", дзе ім прэзентуюць праграму ІІ Еўрапейскіх гульняў. Крыху пазней яны наведаюць кніжны магазін "Дружба", дзе ім пакажуць кнігі кітайскіх аўтараў выдавецтва "Мастацкая літаратура".

Арганізатарамі прэс-туру выступаюць Міністэрства інфармацыі, Міністэрства замежных спраў і Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.