Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 верасня 2021, 14:17

Кітайская вакцына супраць каранавіруса перададзена ў рэгіёны Беларусі

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайская вакцына SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell) перададзена ў рэгіёны Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Спецыялісты РУП "Белфармацыя" 9-10 верасня ўжо развезлі асноўную частку грузу ў вобласці. З 13 верасня ўсе жадаючыя змогуць прайсці вакцынацыю.

У Брэсцкую вобласць перададзена каля 150 тыс. доз вакцыны, Віцебскую - амаль 125 тыс., Гомельскую - прыкладна 155 тыс., Гродзенскую - 110 тыс., Мінскую - больш за 160 тыс., Мінск - каля 200 тыс. і Магілёўскую - 110 тыс. доз.

У пачатку тыдня ў Мінск прыляцеў борт з Пекіна: у ім знаходзілася 1,5 млн доз вакцыны супраць кавіда Sinopharm. Беларусь атрымала 500 тыс. доз вакцыны ў якасці бязвыплатнай дапамогі, а яшчэ 1 млн доз быў закуплены па кантракце. Вакцыну супраць COVID-19, якая прыбыла ў Беларусь, распрацавала фармкарпарацыя Sinopharm.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі