Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2018, 14:48

Кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта правядзе выязныя прыёмы грамадзян 20-23 лістапада

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі прадаўжае на планавай аснове ажыццяўляць выязныя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб у рэгіёнах. Чарговыя сустрэчы запланаваны на 20-23 лістапада ў Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях, паведамляе БЕЛТА.

Так, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў правядзе прыём у Салігорскім райвыканкаме 20 лістапада з 10.00 да 13.00.

Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў прыме жыхароў рэгіёна ў Клічаўскім райвыканкаме 21 лістапада з 12.00 да 14.00, а да гэтага з 10.00 правядзе прамую тэлефонную лінію. У гэты ж дзень з 10.00 да 13.00 у Глыбоцкім райвыканкаме асабісты прыём правядзе памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк.

У Мазырскім райвыканкаме 22 лістапада з 11.00 да 14.00 выязны прыём правядзе першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Жаўняк будзе сустракацца з грамадзянамі ў Хойніцкім райвыканкаме 23 лістапада з 14.00 да 17.00.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі