Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 сакавіка 2024, 09:02

Кіраўнікі дзяржорганаў у сакавіку правядуць выязныя прыёмы грамадзян

Фота з архіва
Фота з архіва
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены графік прыёму грамадзян у рэгіёнах Беларусі кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, на cакавік, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус правядзе прыём грамадзян 5 сакавіка ў ААТ "Тэхніка сувязі" (Барань).

13 сакавіка звароты грамадзян выслухаюць міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук у Клічаўскім райвыканкаме, міністр абароны Віктар Хрэнін у Асіповіцкім райвыканкаме.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган сустрэнецца з грамадзянамі 15 сакавіка ў Быхаўскім райвыканкаме.

22 сакавіка запланаваны прыёмы грамадзян міністрам эканомікі Юрыем Чабатаром у Чэрыкаўскім райвыканкаме, старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцінам Моластавым у Гродзенскім райвыканкаме.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі