Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 мая 2020, 17:46

Кіраўнікі дзяржорганаў у чэрвені правядуць прыёмы грамадзян у Саўміне

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у чэрвені асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт беларускага ўрада.

Намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў правядзе прыём грамадзян 3 чэрвеня, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук - 5 чэрвеня, міністр культуры Юрый Бондар - 10 чэрвеня.

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка сустрэнецца з грамадзянамі 12 чэрвеня, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч - 17 чэрвеня, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык - 19 чэрвеня.

На 24 чэрвеня запланаваны прыём грамадзян у міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага, на 26 чэрвеня - у міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

Асабісты прыём міністрамі і старшынямі дзяржаўных камітэтаў праводзіцца, як правіла, па папярэднім запісе, намеснікамі прэм'ер-міністра - толькі па папярэднім запісе з прадстаўленнем звароту па сутнасці пытання.

Прыёмы праводзяцца з 10.00 па адрасе: вул.Савецкая, 9, пакой 103. Кантактныя тэлефоны: 8(017) 222-63-69, 222-65-09.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі