Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 лістапада 2020, 16:46

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у снежні прыёмы грамадзян у Саўміне

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у снежні асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка правядзе прыём грамадзян 2 снежня.

На 4 снежня запланавана сустрэча з грамадзянамі міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэя Хмеля, на 9 снежня - міністра абароны Віктара Хрэніна, на 11 снежня - міністра адукацыі Ігара Карпенкі.

Трапіць на прыём грамадзян да міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча можна будзе 16 снежня, міністра па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Вашчанкі - 18 снежня, старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандра Шуміліна - 23 снежня.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко правядзе прыём у Саўміне 30 снежня.

Асабісты прыём міністрамі і старшынямі дзяржаўных камітэтаў праводзіцца, як правіла, у адпаведнасці з папярэднім запісам, а намеснікамі прэм'ер-міністра - толькі па папярэднім запісе з прадстаўленнем звароту па сутнасці пытання.

Прыёмы праходзяць з 10.00 па адрасе вул. Савецкая, 9, кабінет 103. Кантактныя тэлефоны: 8(017) 222-65-09, 222-63-69.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі