Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 лістапада 2021, 13:35

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у снежні асабістыя прыёмы грамадзян у Саўміне

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі дзяржаўных органаў правядуць у снежні ў Савеце Міністраў асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка правядзе прыём грамадзян 1 снежня, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў - 3 снежня, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо - 8 снежня, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч - 10 снежня, міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў - 15 снежня.

Асабісты прыём грамадзян міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам запланаваны на 17 снежня, міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімірам Калтовічам - 22 снежня, міністрам фінансаў Юрыем Селіверставым - 24 снежня, старшынёй Дзяржаўнага ваенна - прамысловага камітэта Дзмітрыем Пантусам - 29 снежня, старшынёй праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў Алегам Мацкевічам - 31 снежня.

У прэс-службе ўрада нагадалі, што асабісты прыём міністрамі і старшынямі дзяржаўных камітэтаў ажыццяўляецца, як правіла, па папярэднім запісе, а намеснікамі прэм'ер-міністра - толькі па папярэднім запісе з прадстаўленнем звароту па сутнасці пытання.

Прыёмы праводзяцца з 10.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 9, пакой 103. Кантактныя тэлефоны: (8017) 222 65 09, (8017) 222 63 69.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі