Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 кастрычніка 2019, 16:14

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у кастрычніку прыёмы грамадзян у рэгіёнах

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у кастрычніку прыёмы грамадзян у рэгіёнах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў сустрэнецца з грамадзянамі 16 кастрычніка ў Лепельскім райвыканкаме.

23 кастрычніка прыём у Кобрынскім райвыканкаме правядзе міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

На 24 кастрычніка назначаны сустрэчы з грамадзянамі міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева (у Глускім райвыканкаме) і міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч (у Барысаўскім райвыканкаме).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі