Фота з архіва
22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саміт кіраўнікоў дзяржаў плануецца правесці 10 кастрычніка ў Душанбэ, пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД - 5 чэрвеня, паведаміў журналістам начальнік Упраўлення краін СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан Ахмад Саідмуродзада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Згодна з прапановай Прэзідэнта Таджыкістана, саміт кіраўнікоў дзяржаў пройдзе 10 кастрычніка ў Душанбэ. Пасяджэнне кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе 5 чэрвеня ў Душанбэ", - адзначыў Ахмад Саідмуродзада.
Пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці прайшло сёння ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. У час пасяджэння прэзентавана канцэпцыя старшынства Таджыкістана ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2025 годзе і план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. План уключае 113 асноўных мерапрыемстваў, якія пройдуць на прасторы СНД.-0-