Фота з архіва
15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад не спыняе спроб націску на нашу краіну, і такая палітыка будзе прадаўжацца, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў час пленарнага пасяджэння рэспубліканскага семінара-нарады "Вопыт і перспектывы развіцця выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
ЦВК Беларусі па выніках кожнай электаральнай кампаніі аналізуе прымяненне на практыцы выбарчага заканадаўства. У гэтыя дні арганізатары выбараў з усіх рэгіёнаў краіны сабраліся ў Мінску на рэспубліканскі семінар-нараду "Вопыт і перспектывы развіцця выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь", каб абмеркаваць вынікі выбарчага цыкла 2022-2025 гадоў, а таксама практыку прымянення абноўленага выбарчага заканадаўства пры правядзенні выбараў.
"На думку замежных і міжнародных наглядальнікаў выбары ў Беларусі былі свабоднымі, справядлівымі, празрыстымі, канкурэнтнымі і галоснымі, адпавядалі прынцыпам правядзення дэмакратычных выбараў. Наглядальнікі адзначылі высокі ўзровень інфармацыйна-растлумачальнай работы, спакойную і святочную атмасферу ў перыяд усёй электаральнай кампаніі, кампетэнтнасць членаў выбарчых камісій, а таксама высокую зацікаўленасць грамадзян Рэспублікі Беларусь у палітычным жыцці краіны", - сказаў Ігар Карпенка.
Пры гэтым дэпутаты Еўрапарламента за некалькі дзён да выбараў прынялі рэзалюцыю аб непрызнанні выбараў у Беларусі. АБСЕ адмовілася пасылаць наглядальнікаў, спаслаўшыся на позняе запрашэнне, нагадаў кіраўнік ЦВК. "Пасля ўступлення выбранага Прэзідэнта на пасаду Еўрасаюз усёў чарговы пакет антыбеларускіх санкцый, у які ўвайшлі абмежаванні ў дачыненні да членаў Цэнтральнай камісіі. Усё гэта сведчыць аб тым, што калектыўны Захад не спыняе спроб націску на нашу краіну ў мэтах змены палітычнага курсу. Мяркуючы па ўсім, такая палітыка будзе прадоўжана і далей", - падкрэсліў ён.
"Таму задача ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту і бяспекі па ўсіх напрамках і ў электаральнай сферы ў прыватнасці будзе заставацца ключавой для органаў дзяржаўнага кіравання ў наступны міжэлектаральны перыяд", - дадаў Ігар Карпенка.-0-