Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2024, 14:06

Кіраўнік ЦВК Беларусі: забеспячэнне электаральнага суверэнітэту - задача нумар адзін

Ігар Карпенка
Ігар Карпенка
19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забеспячэнне электаральнага суверэнітэту - гэта задача нумар адзін. Такі пункт гледжання выказаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка 19 верасня па выніках сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі выбарчых органаў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў у час сустрэчы кіраўнік беларускай дзяржавы, электаральныя кампаніі ўжо даўно перасталі быць тэхнічнай працэдурай і ператварыліся сёння ў поле бою.

У сувязі з гэтым Ігар Карпенка падкрэсліў, што галоўнае - не дапусціць рэальнага поля бою. "Гэта павінна быць спаборніцтва палітычных праграм і кандыдатаў, роўны доступ грамадзян да ўсёй неабходнай інфармацыі і стварэнне аптымальных умоў для таго, каб яны маглі свабодна выказаць сваю волю. Напэўна, гэта галоўныя падыходы, якія вызначаюцца на выбарах".

Пры гэтым старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі заявіў, што на Захадзе партыі, напрыклад, ліберальнага толку ідуць на выбары з сацыяльнымі лозунгамі, якія не адпавядаюць іх палітычным праграмам.

"Гэта своеасаблівае абалваньванне выбаршчыкаў, - лічыць Ігар Карпенка. - Сёння цяжка наогул зразумець ідэалагічныя платформы некаторых палітычных партый, якія да кожных выбараў відазмяняюцца - і не толькі па назвах, але і па нейкіх палітычных фармулёўках і ідэалагічных аспектах".

Старшыня ЦВК лічыць, што выбары павінны быць зразумелымі для выбаршчыкаў: "Калі ты прытрымліваешся нейкага пэўнага палітычнага, ідэалагічнага курсу, то гавары сумленна, што будзе".

"Павінна быць адказнасць палітыкаў перад выбаршчыкамі, паколькі мы сёння назіраем: ідуць на выбары з аднымі лозунгамі, потым садзяцца ў крэсла і пачынаюць краіну пераварочваць з ног на галаву - мы гэта назіраем паўсюдна. У гэтым плане забеспячэнне электаральнага суверэнітэту - гэта задача нумар адзін. Невыпадкова мы не проста гэта паняцце ўкаранілі. Мы ўвялі новы канстытуцыйны орган - Усебеларускі народны сход - як гарант захавання стабільнасці ў краіне, пераемнасці палітычнага курсу і вызначэння стратэгічных напрамкаў развіцця дзяржавы і грамадства".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі