Максім Рыжанкоў. Скрыншот відэа ААН
29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў з трыбуны ААН працытаваў урыўкі і змест твораў вядомых заходніх пісьменнікаў, правёўшы паралелі з тым, што адбываецца цяпер у свеце ў плане накопленага канфліктнага патэнцыялу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пару слоў пра канфліктны патэнцыял на планеце. Мы ўсе прывыклі да трэцясортных fiction-твораў і ролікаў у YouTube. Хуткіх і абсалютна бескарысных. Нас прывучаюць да гэтага простага стылю атрымання інфармацыі, прымушаючы забываць ісціны, якія прапісвалі многія вядомыя пісьменнікі і гуманісты. У сувязі з гэтым я наўмысна звярнуся да трох заходніх пісьменнікаў, каб правесці некаторыя паралелі з сучаснымі падзеямі", - сказаў Максім Рыжанкоў.
У першым выпадку - цытата з твора "Каралі і капуста" О.Генры: "Малюсенькія аперэтачныя народы забаўляюцца гульнёй ва ўрады, пакуль у адзін цудоўны дзень у іх водах не з'яўляецца маўклівы ваенны карабель і гаворыць ім: не ламайце цацкі!". "Амерыканскі карабель…" - адзначыў міністр.
У другім выпадку ён успомніў Грэма Грына з яго "Ціхім амерыканцам" у асобе супрацоўніка ЦРУ пад прыкрыццём пасольства ЗША ў В'етнаме, які шукаў нейкую трэцюю сілу, каб праз серыю тэрактаў ажыццявіць пераварот у гэтай дзяржаве і прывесці да ўлады лаяльныя да Амерыкі сілы.
Максім Рыжанкоў таксама згадаў Курта Вонегута ("Чалавек без краіны"), які так і не змог зразумець, навошта ЗША і Вялікабрытаніі трэба было ў самым канцы Другой сусветнай вайны, калі і так ужо ўсё было ясна, дывановымі бамбардзіроўкамі зраўнаваць з зямлёй горад Дрэздэн, пахаваўшы пад заваламі больш за сотню тысяч старых, дзяцей і жанчын. "Мы ж ведаем - каб запалохаць на будучае", - заўважыў міністр.
"Тры прыклады. Вельмі падобна на тое, што мы сёння бачым шмат дзе ў свеце. І трэцяя сіла, і правакацыі, і ўмоўны амерыканскі карабель, толькі большы, і не адзін", - канстатаваў Максім Рыжанкоў.
Паводле яго слоў, менавіта таму патрэбна моцная і непрадузятая ўніверсальная міжнародная арганізацыя, здольная гарантаваць раўнавагу ў свеце, пры якой ніводная краіна або блок краін не зможа падмяць пад сябе інструментарый ААН на карысць свайму эгаізму і на шкоду міжнароднай большасці.-0-