Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2019, 10:46

Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі гандбола ацаніў шанцы Беларусі на правядзенне ЧЕ ў 2026 годзе

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гандбола Хасан Мустафа ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў сваё меркаванне адносна шанцаў Беларусі на правядзенне чэмпіянату Еўропы па гэтым відзе спорту ў 2026 годзе, паведамляе БЕЛТА.

Беларусь, Польшча і Літва маюць намер у 2026 годзе прыняць чэмпіянат Еўропы па гандболе, у сувязі з гэтым у Хасана Мустафы запыталі аб яго меркаванні адносна шанцаў гэтай заяўкі. "Са сваго боку я выказаў падтрымку, - адзначыў ён. - У вас ёсць уся неабходная інфраструктура. Я чуў добрыя водзывы пра II Еўрапейскія гульні. Прычым, не толькі ў Еўропе, але і за яе межамі. Гэта таксама плюс для вас".

Але для таго, каб атрымаць права на правядзенне гандбольнага чэмпіянату кантынента, трэба мець добрае лобі, лічыць кіраўнік федэрацыі. "Трэба выбудоўваць работу з іншымі федэрацыямі, каб яны галасавалі за заяўку на кангрэсе ў 2021 годзе. Беларусі трэба працаваць як мінімум над прыцягненнем на свой бок усіх постсавецкіх краін", - выказаў меркаванне Хасан Мустафа.

У гутарцы з журналістам ён таксама падзяліўся уражаннем аб тым, як змянілася Беларусь з 2006 года, калі ён упершыню пабываў у краіне. За гэты час, прызнаецца прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гандбола, шмат што змянілася: абрысы і выгляд горада, дарогі, спартыўная інфраструктура. "Змяніліся адносіны людзей да спорту. Зразумела, гэта немагчыма было б ажыццявіць без падтрымкі з боку вашага Прэзідэнта. Ён разумее, што спорт - мост, які аб'ядноўвае людзей", - адзначыў Хасан Мустафа.

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гандбола расказаў, што ў час цяперашняга візіту ён паспеў правесці шэраг сустрэч з прадстаўнікамі розных структур (у прыватнасці, Мінспорту, Мінгарвыканкама і інш.). "Мы прыйшлі да ўзаемаразумення і дамовіліся аб далейшым развіцці гандбола ў Беларусі, абмяркоўвалі шмат розных рэчаў, у тым ліку і нашу праграму "Гандбол у школах". Таксама дамовіліся аб развіцці пляжнага гандбола", - сказаў ён.

На думку Хасана Мустафы, у Беларусі дастаткова таленавітых спартсменаў, якія могуць вырасці да топ-узроўню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі