Юрый Селіверстаў. Фота з архіва
31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў верасні плануецца павысіць зарплату некаторым бюджэтнікам. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Бюджэт Беларусі на 2025 год захавае сацыяльную накіраванасць. "Мы прыкладаем намаганні для выканання галоўнай задачы - па зарплаце бюджэтнікаў. З улікам існуючых рэсурсаў мы павінны да канца 2025 года на плануемыя параметры выйсці", - падкрэсліў Юрый Селіверстаў.

Так, сярэдняя зарплата ўрачоў павінна скласці 150 працэнтаў да сярэдняй па эканоміцы, настаўнікаў - 100 працэнтаў. "Па ўрачах мы ўжо выйшлі на гэту лічбу, і трэба падтрымліваць аб'ёмы гэтых сродкаў, таму што сярэдняя зарплата па эканоміцы расце. Урачы і настаўнікі - дзве асноўныя вялікія катэгорыі. Ёсць пэўныя параметры і па зарплатах работнікаў сацыяльнай сферы і культуры. Па ўрачах мы ўжо ў графіку, па настаўніках мы з 1 студзеня таксама будзем у графіку. У гэтым годзе плануецца з верасня крыху больш падняць заработную плату тым катэгорыям бюджэтнікаў, якія крыху недацягваюць да планавых заданняў. Гэта работа вядзецца", - адзначыў міністр.-0-
Фота Мікалая Пятрова