Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 ліпеня 2024, 13:14

Кіраўнік МАРГ пракаменціраваў сітуацыю з гандлёвай сеткай "Востраў чысціні"

Фота з архіва
Фота з архіва
24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў на прэс-канферэнцыі пракаменціраваў сітуацыю з гандлёвай сеткай "Востраў чысціні і смаку", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вялікіх праблем з банкруцтвам гэтай сеткі не бачым, паколькі ўдзельнікаў на рынку з аналагічнымі таварамі даволі шмат. Чаму гэта сітуацыя ўзнікла? Гэта даўняя гісторыя, яны даволі даўно ішлі да гэтага няўдалага завяршэння. Калі мы даведаліся пра гэта, узялі працэс пад свой кантроль, спрабавалі ўсімі сіламі неяк дапамагчы ў рамках нашай кампетэнцыі, але ў іх сфарміравалася за апошнія пяць гадоў шмат праблем. Гэта не скарацечныя цяжкасці, праблемі наспявалі доўга. Гэта і няўдалыя фінансавыя ўкладанні, і стратэгія развіцця бізнесу - ён рос у іх вельмі хутка, і не кожная кампанія пры такім вялікім росце здольна справіцца. Таму, вядома, вельмі важна мець кваліфікаваны персанал, які можа кіраваць маштабіраваннем гандлёвай сеткі, не ствараючы фінансавых праблем і іншых пытанняў", - сказаў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, праблемы гандлёвай сеткі не ўдалося вырашыць ніякімі інструментамі, у тым ліку банкаўскімі крэдытамі і растэрміноўкамі плацяжоў. "Мы збіралі банкі, усіх удзельнікаў рынку, і вытворцаў, і пастаўшчыкоў, і прадстаўнікоў самой сеткі, размаўлялі з імі, але праблема не вырашылася. Гандлёвая сетка будзе ліквідавана, напэўна, гэта практычна адбылося ўжо. Але для спажыўцоў праблем не будзе, на месцах працуюць іх канкурэнты, якія актыўна закрываюць гэты сегмент рынку", - адзначыў міністр.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі