Уладзіслаў Кадзіра
12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь вельмі гасцінная краіна. Такі пункт гледжання выказаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання ўкраінцаў "Ватра" Уладзіслаў Кадзіра.
Ён прыняў удзел у сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі.
"Упершыню праводзілася такая маштабная сустрэча, і вельмі важна, што размова адбылася напярэдадні такога свята, як Дзень народнага адзінства", - сказаў Уладзіслаў Кадзіра.
Ён звярнуў увагу на той факт, што ў Беларусі - шматнацыянальны склад насельніцтва, і сваёй міралюбівай палітыкай у адносінах да ўсіх нацыянальнасцей наша краіна паказвае прыклад іншым дзяржавам свету. "У Беларусі мірна працуюць, мірна ствараюць на карысць нашай роднай Беларусі. Таму гэта павінна быць наглядным прыкладам для ўсіх", - падкрэсліў старшыня аб'яднання ўкраінцаў.-0-