Фота з архіва
8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Віталь Барчук 7 кастрычніка сустрэўся з міністрам культуры гэтай краіны Альпідыа Алонса Грау. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.
Бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-кубінскага супрацоўніцтва ў галіне культуры, намецілі канкрэтныя крокі па развіцці двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне кінематаграфіі, літаратуры і выяўленчага мастацтва. Размова ішла таксама аб арганізацыі тэматычных фотавыстаў.
Акрамя таго, былі абмеркаваны магчымасці супрацоўніцтва ў сферы акадэмічнай адукацыі, у прыватнасці прафесійнай падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі музыкантаў, дырыжораў, артыстаў тэатра і балета.-0-