Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2024, 21:14

Кінарэжысёр і сцэнарыст Маргарыта Касымава памерла ў Мінску на 87-м годзе жыцця

Маргарыта Касымава. Фота pervadmin.gov.by
Маргарыта Касымава. Фота pervadmin.gov.by
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савецкая, беларуская і таджыкская кінаактрыса, кінарэжысёр і сцэнарыст Маргарыта Касымава, вядомая як першая жанчына-рэжысёр у Сярэдняй Азіі, пайшла з жыцця ў Мінску на 87-м годзе жыцця, пацвердзілі карэспандэнту БЕЛТА на кінастудыі "Беларусьфільм".

Касымава нарадзілася 10 красавіка 1938 года ў Сталінабадзе (сёння гэта Душанбэ). Пасля заканчэння ў 1961 годзе рэжысёрскага факультэта Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (вучылася разам з Віктарам Туравым) пачала працаваць на кінастудыі "Таджыкфільм".

З 1992 года, пасля пераезду ў Беларусь, працавала на кінастудыі "Беларусьфільм". Была рэжысёрам-пастаноўшчыкам вышэйшай катэгорыі.

У фільмаграфіі Маргарыты Касымавай такія вядомыя карціны, як "Зорка Венера", "Бальная сукенка", "Глыбокая плынь", "Спакуса", і іншыя над якімі яна працавала як рэжысёр.

Маргарыта Касымава ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі