ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 ліпеня 2020, 14:39

Кіберзлачынцы ўкралі ў беларускіх банкаў больш як $837 тыс.

Фота з архіва
Фота з архіва

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіберзлачынцы ўкралі ў васьмі беларускіх банкаў больш як $837 тыс. Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Уладзімір Зайцаў сёння на брыфінгу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Супрацоўнікамі ўпрўлення "К" МУС устаноўлены 10 удзельнікаў чатырох разрозненых міжнародных злачынных груп, якія ўкралі больш $837 тыс. Урон нанесены васьмі беларускім банкам", - сказаў Уладзімір Зайцаў.

Як растлумачыў следчы па асабліва важных справах аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і незаконнага абароту наркотыкаў упраўлення Следчага камітэта па Мінску Павел Кушнірык, злачынства было ўчынена таму, што злачынцам удалося выявіць банкаўскае слабае месца. "На тэрыторыі ЗША праз шкоднае праграмнае забеспячэнне атрыманы доступ да электронных плацежных тэрміналаў аб'ектаў гандлю і сэрвісу. У выніку шляхам ручнога ўводу злачынцы праз электронныя тэрміналы адпраўлялі ў беларускія банкі запыты па аперацыях вяртання пакупкі. Згодна з настройкамі працэсінгу, банкі Беларусі ў межах пэўных сум залічвалі сродкі на плацежныя карткі, якія выкарыстоўваліся для злачынства. Потым зламыснікі адразу здымалі грошы ў банкаматах, праз сістэму дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання набывалі крыптавалюту і выводзілі на падстаўныя рахункі", - расказаў прадстаўнік СК.

Зламыснікі працавалі на тэрыторыі пяці дзяржаў: Расіі, Беларусі, Літвы, Латвіі, Украіны. Усе яны або знаходзілі асоб для ўчынення крадзяжу шляхам выпуску на сваё імя банкаўскай плацежнай карткі, або здымалі сродкі ў банкаматах. Дарэчы, "зарплата" тых, хто афармляў на сябе карткі, складала ад Br50-100 да $1 тыс.

Паводле слоў Паўла Кушнірыка, у сакавіку ў праваахоўныя органы звярнуліся банкі, а ўжо ў маі вінаватыя былі ўстаноўлены. Шэсць з іх узяты пад варту. Узбуджаны крымінальныя справы па ч.4 арт.212 КК (крадзеж грашовых сродкаў шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі).

Адзін з затрыманых абвінавачваецца адразу па некалькіх артыкулах. Так, ён набываў карткі і праз даркнет рэалізоўваў рэквізіты банкаўскіх плацежных картак злачынцам не толькі для ўчынення названага злачынства, але таксама для незаконнага абароту наркатычных сродкаў. Плюс устаноўлена яго дачыненне да крадзяжу больш як Br30 тыс. у "Белпошты" ў 2017 годзе.

Яшчэ адзін затрыманы, які здымаў грошы ў банкаматах, для прыкрыцця прадастаўляў падроблены пашпарт грамадзяніна Даніі. Таму яму ставіцца ў віну ў тым ліку выкарыстанне падробленых дакументаў (ч.1,2 арт.380 КК).

Расследаванне прадаўжаецца. Улічваючы, што злачынства было ўчынена ў тым ліку на тэрыторыі іншых дзяржаў, канчатковая сума агульнага ўрону розным банкам пакуль невядома.

"Упраўленнем прыняты неадкладныя меры па спыненні магчымасці ўчынення гэтага віду злачынстваў. Так, было накіравана пісьмо ў Нацбанк Беларусі аб прыняцці мер і выстаўленні лімітаў па такіх аперацыях", - сказаў на заканчэнне прадстаўнік МУС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі