Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 красавіка 2021, 15:19

Кіберзлачыннасць у Беларусі расце, і міліцыя павінна гэтаму процідзейнічаць - Разянкоў

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэндэнцыя да росту злачынстваў у сферы кібербяспекі вымушае міліцыю адэкватна рэагаваць і процідзейнічаць такой негатыўнай з'яве. Аб гэтым заявіў журналістам Дзмітрый Разянкоў, назначаны сёння кіраўніком дзяржавы на пасаду начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці асноўнай задачы на новай пасадзе Дзмітрый Разянкоў назваў забеспячэнне грамадскай бяспекі, ахову жыцця і здароўя грамадзян. Гэтыя ж задачы яму даводзілася выконваць і на ранейшай пасадзе першага намесніка начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама. "Няма розніцы - Віцебская ці Гродзенская вобласць. Для нас усе грамадзяне роўныя. Але ў кожнай вобласці, зразумела, ёсць свая спецыфіка. Віцебская вобласць крыху спакайнейшая ў плане пратэсных акцый, Гродзенская вобласць - крыху больш актыўная", - адзначыў ён. Паводле яго слоў, сёння ёсць агульная для ўсіх рэгіёнаў тэндэнцыя - перамяшчэнне злачыннасці з аб'ектыўнай рэальнасці ў кібернетычную плоскасць. "Колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку зніжаецца. У Віцебскай вобласці, напрыклад, яна на 20 працэнтаў знізілася. Калі браць кіберзлачыннасць, то яна павялічваецца ў разы. Гэта сведчыць аб тым, што сёння мы пераходзім на новы ўзровень, і мы павінны забяспечыць процідзеянне злачыннасці ўжо на новым узроўні", - растлумачыў Дзмітрый Разянкоў. У сувязі з новымі выклікамі і пагрозамі ў міліцыі ствараюцца новыя падраздзяленні і на пытанне журналістаў, ці гатовы супрацоўнікі МУС справіцца з сітуацыяй, кіраўнік УУС упэўнена адказаў: "Так точна".

"Задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы, будуць выкананы, - запэўніў Дзмітрый Разянкоў. - Для гэтага ў нас усё ёсць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі