Фота з архіва
9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ёсць ядзерная ваенная моц, і "Іскандэр" - гэта толькі яе частка. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў ваенны эксперт і палітычны аналітык Якаў Кедмі.
"Вялікая" Польшча так і не змірылася, што Беларусь з’яўляецца незалежнай краінай, а большая яе частка, якую Варшава хоча далучыць, - гэта беларуская зямля. І ёй было прадэманстравана (на ваенным парадзе ў Мінску. - Заўвага БЕЛТА), што ваенная моц Беларусі намнога большая, чым польская", - сказаў Якаў Кедмі.
Ваенны эксперт нагадаў, што ў Беларусі ёсць ядзерная ваенная моц, і "Іскандэр" - гэта толькі яе частка. "Зразумела, на ваенны парад не выводзяць ядзерную зброю. Яе, як і меч, дастаюць з ножан не для паказу, а для таго, каб прымяніць", - дадаў ён.
Гаворачы пра незалежнасць Беларусі, Якаў Кедмі падкрэсліў, што ў гэтым сэнсе наша краіна кантрастуе са многімі суседнімі дзяржавамі, якія даўно страцілі астаткі сваёй незалежнасці. "Цалкам зразумела, што ні адна з гэтых дзяржаў ні ў якім плане не зраўнуецца з Беларуссю - ні ў плане незалежнасці, ні ў плане ваеннай моцы, ні ў плане прызнання ў свеце", - упэўнены эксперт.-0-