ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2023, 16:29

Кедмі аб сітуацыі ў Польшчы: папулярнасць правячай партыі неверагодна ўпала, і яна спрабуе ўтрымаць уладу

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нахабная і агрэсіўная рыторыка ўкраінскага кіраўніцтва толькі падлівае масла ў агонь канфлікту Варшавы і Кіева. Такі пункт гледжання ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў ваенны эксперт і палітычны аналітык Якаў Кедмі.

Ён падзяліўся думкай аб канфлікце паміж Варшавай і Кіевам, звязаным з забаронай на пастаўкі ў Польшчу ўкраінскага збожжа. "Няўдачы ўкраінскай арміі, якія становяцца ўсё больш і больш відавочнымі, абвастраюць і ўскладняюць палітычную і эканамічную абстаноўку ва ўсіх краінах Захаду. Спробы зламаць нашу эканоміку санкцыямі балюча б'юць і па еўрапейскай эканоміцы. І гэта прыводзіць да складанай унутрыпалітычнай абстаноўкі ў краінах Еўропы. У Польшчы напярэдадні выбараў гэта становіцца сур'ёзнай праблемай. Папулярнасць правячай партыі неверагодна ўпала, і яна спрабуе хоць неяк утрымаць уладу. Неразумная, нахабная і агрэсіўная рыторыка Украіны толькі падлівае масла ў агонь", - сказаў Якаў Кедмі.

Эксперт нагадаў, што прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адмовіўся сустракацца з Уладзімірам Зяленскім на сесіі Савета Бяспекі ААН. "У адказ на забарону экспарту ўкраінскага збожжа ў Польшчу Украіна вырашыла забараніць імпарт польскіх яблыкаў. Для Польшчы гэта не стане вялікім ударам. Украінскае збожжа па польскай сельскай гаспадарцы наносіць значна больш сур'ёзны ўдар. А польскія фермеры хутка павінны галасаваць, і іх больш, чым садаводаў з яблыкамі. Вось і ўсё. Нічога іншага, толькі эканоміка", - лічыць ён.

Якаў Кедзі адзначыў, што ў заходніх краінах прыбытак знаходзіцца на першым месцы. Гэтыя краіны, якія стаяць на прынцыпах вяршэнства прыбытку, у абстаноўцы ваеннага канфлікту ва Украіне зведваюць праблемы. "І гэтыя праблемы ўзмацняюцца па меры няўдач украінскай арміі на фронце", - рэзюмаваў Якаў Кедмі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі