3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звароты на гарачую лінію дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў асноўным датычацца рэгістрацыі на ЦТ у рэзервовыя дні. Аб гэтым журналістам паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы - начальнік упраўлення кантролю за работай галін сацыяльнай сферы Камітэта дзяржкантролю Віктар Бурло перад стартам цэнтралізаванага тэсціравання ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прайшлі ўжо два цэнтралізаваныя экзамены, былі ў гэты час звароты абітурыентаў і іх бацькоў на гарачую лінію дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі, якая базіруецца ў нас у Камітэце дзяржаўнага кантролю, такія ж гарачыя лініі арганізаваны ў камітэтах дзяржкантролю абласцей. Паступіла ўвогуле крыху больш за 100 зваротаў. Яны ў асноўным датычыліся рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне на рэзервовы дзень, таксама ёсць звароты і ад выдаленых з іспытаў абітурыентаў і іх бацькоў, якія на сённяшні момант спрабуюць сябе апраўдаць на прадмет таго, чаму яны былі выдлены. Таму хочацца папярэдзіць: не трэба нават спрабаваць пранесці тэлефон або запісаць шпаргалкі на руцэ, як у нас было ў адной з устаноў Гомельскай вобласці. Дзецям потым становіцца крыўдна і непрыемна за тое, што яны ў пачатку свайго адукацыйнага шляху дапусцілі такі промах. Усе звароты, якія паступаюць на гарачую лінію, разглядаюцца аператыўна, прымаюцца канкрэтныя рашэнні, аб якіх своечасова інфармуюцца абітурыенты і іх бацькі для прыняцця далейшых рашэнняў, у тым ліку і па ўдзеле ў цэнтралізаваным тэсціраванні ў рэзервовыя дні", - расказаў Віктар Бурло.
Ён адзначыў, што ў БДПУ для правядзення ЦТ усё падрыхтавана на вышэйшым узроўні. "Педагагічны ўніверсітэт не першы год з'яўляецца пунктам правядзення цэнтралізаваных іспытаў, таму тут усё падрыхтавана на вышэйшым узроўні, у аўдыторыях створаны камфортныя ўмовы - яны праветраны, ёсць дастаткова вады для абітурыентаў. У цэлым створаны тыя ўмовы, якія неабходны. Таксама мы звярнулі ўвагу на тое, каб ва аўдыторыях быў рабочы гадзіннік, каб былі неабходныя бланкі для таго, каб расказаць абітурыентам, як іх запаўняць", - праінфармаваў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.
Намеснік старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Дзяніс Капскі падкрэсліў, што ўсе асноўныя аспекты новай формы падагульняючай атэстацыі школьнікаў былі адпрацаваны ў мінулым годзе. "У гэтым годзе ўсё гэтак жа глядзелі за падрыхтоўкай аўдыторый, за правільнай рассадкай абітурыентаў, асаблівая ўвага ўдзялялася непасрэднай падрыхтоўцы абітурыентаў, іх інфармаванню, паколькі многія забываюць аб тым, што нельга праносіць з сабой на экзамены, якія дакументы неабходна прадастаўляць на пункце цэнтралізаваных іспытаў. А таксама ўвага ўдзялялася непасрэдна псіхалагічнай дапамозе абітурыентам, таму што яны пачынаюць хвалявацца, шукаць аўдыторыю. Таму тут важна добра падрыхтаваная каманда памочнікаў абітурыентам, якія пры неабходнасці праводзяць абітурыентаў, дапамогуць. Пакуль ніякіх заўваг няма, упэўнены, што такі пачатак прыёмнай кампаніі станоўча паўплывае на яе прадаўжэнне", - канстатаваў намеснік старшыні.-0-