ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 7 чэрвеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лютага 2020, 12:41

КДК вывучае сітуацыю з налічэннем зарплаты работнікам бюджэтных арганізацый

Фота з архіва
Фота з архіва

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне налічэння заработнай платы работнікам бюджэтных арганізацый пасля ўвядзення новай сістэмы аплаты працы вывучаецца Камітэтам дзяржаўнага кантролю ў кожнай вобласці і Мінску, паведамілі БЕЛТА ў КДК.

Як паказаў маніторынг, бюджэтныя арганізацыі сутыкнуліся з некаторымі цяжкасцямі пры налічэнні заработнай платы, абумоўленымі правядзеннем параўнальнага аналізу зарплат, - да ўвядзення новай сістэмы і налічаемай у новых умовах.

"У асобных выпадках у работнікаў бюджэтных арганізацый няма выразнага разумення крытэрыяў ацэнкі пры параўнанні сваёй заработнай платы за снежань 2019 года і студзень 2020 года. Звязана гэта ў тым ліку з недастатковай работай наймальнікаў па растлумачэнні аб'ектыўных адхіленняў па выплатах за снежань і студзень: у снежні ў шэрагу арганізацый праводзіліся выплаты гадавой эканоміі па фондзе заработнай платы, гадавой эканоміі матэрыяльнай дапамогі, даплат за дасягненне канкрэтных вынікаў і да т.п.", - тлумачаць у ведамстве.

На 17 лютага ў Камітэт дзяржкантролю паступіла адна скарга - ад работнікаў СДЮШАР Гомельскай вобласці. Цяпер па гэтым факце праводзіцца маніторынг, вывучаюцца выкладзеныя ў звароце факты і неабходныя дакументы.

Што датычыцца іншых арганізацый, то там, дзе Камітэт дзяржкантролю прааналізаваў ужо налічэнне заработнай платы, парушэнняў не ўстаноўлена. КДК прадоўжыць вывучэнне гэтага пытання пры дапамозе праверак і кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў. Грамадзяне могуць звярнуцца ў абласныя камітэты дзяржаўнага кантролю па месцы жыхарства, у тым ліку накіраваць электронны зварот.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі