Сцяг Серада, 14 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2025, 10:05

КДК праводзіць гарачую лінію па ўтрыманні дзіцячых і гаспадарчых пляцовак
 

Фота з архіва
Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па пытаннях утрымання дзіцячых, спартыўных і гаспадарчых пляцовак у дварах жылых дамоў можна звярнуцца сёння на гарачую лінію Камітэта дзяржкантролю. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ў ведамстве.

Грамадзяне могуць паведаміць інфармацыю аб няспраўнасцях асобных элементаў і неналежным стане дзіцячых гульнявых, спартыўных і гаспадарчых пляцовак, якія перашкаджаюць іх бяспечнай экспуатацыі, а таксама аб гаражах, іншых пабудовах, якія знаходзяцца ў аварыйным або нездавальняючым стане, да якіх не абмежаваны доступ пабочных асоб.

Званкі прымаюцца на кароткі нумар 191 да 18.00. Таксама прыслаць паведамленне (з абавязковым фотапацвярджэннем і пазначэннем адраса размяшчэння пляцовак) можна ў чат-бот тэлеграм-канала Камітэта дзяржкантролю.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі