Фота з архіва
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржкантролю праводзіць кантрольныя мерапрыемствы па пытаннях наяўнасці ў гандлёвай сетцы айчыннай бульбы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў КДК.
Праверкі праводзяцца па ўсёй краіне з прыцягненнем мясцовых органаў улады. Таксама будуць вывучаны цэны на рэалізуемую гандлёвымі аб'ектамі бульбу. У выпадку выяўлення парушэнняў Камітэтам дзяржкантролю будуць прымацца меры рэагавання аж да прыпынення дзейнасці гандлёвых аб'ектаў.
Акрамя таго, беларусы могуць 8 мая паведаміць аб адсутнасці бульбы ў магазінах і кошце рэалізуемай бульбы на гарачую лінію Камітэта дзяржкантролю. Званкі будуць прымацца з 9.00 да 17.00 па нумары 191. Інфармацыю можна прысылаць таксама ў чат-бот тэлеграм-канала КДК.-0-