Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2021, 12:07

КДК правядзе гарачыя лініі аб стане дзіцячых садоў ва ўсіх абласцях і Мінску

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю з 12 па 19 красавіка правядзе ва ўсіх абласцях Беларусі і Мінску гарачыя лініі на тэму "Праблемы і недахопы пры ўтрыманні аб'ектаў дашкольнай адукацыі", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал ведамства.

Жыхары рэспублікі могуць паведаміць (у тым ліку ананімна) інфармацыю аб неналежным стане будынкаў і збудаванняў, сістэм цепла-, газа- і электразабеспячэння, вентыліравання, водазабеспячэння і каналізацыі, тэхнічных сродкаў проціпажарнай абароны, а таксама мэблі і абсталявання. Камітэт дзяржкантролю прапануе і работнікам дзіцячых садоў выказаць сваё меркаванне аб праблемах у забеспячэнні бяспечнага знаходжання дзяцей у дашкольных установах адукацыі.

У Брэсцкай вобласці гарачая лінія пройдзе 14 красавіка з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 па тэлефонах 8 (0162) 21-19-05 і 21-25-08.

У Віцебскай вобласці - 14-16 красавіка з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефонах 8 (0212) 37-61-70 і 37-61-94.

У Гомельскай вобласці - 12-16 красавіка з 9.00 да 13.00 па тэлефонах 8 (0232) 23-83-85 і 23-83-86.

У Гродзенскай вобласці - 14 красавіка з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 па тэлефонах 8 (0152) 79-88-40 і 79-88-24.

У Мінскай вобласці - 16 красавіка з 10.00 да 13.00 па тэл. 8 (017) 351-05-90.

У Магілёўскай вобласці - 12-13 красавіка з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 8 (0222) 62-47-73.

Жыхары Мінска і рэгіёнаў рэспублікі могуць звярнуцца на гарачую лінію КДК, якая адбудзецца 19 красавіка з 14.00 да 16.00, па тэлефоне 8 (017) 328-69-40.

Жадаючым прадаставіць фота і відэаматэрыялы прапануецца накіраваць іх па электроннай пошце (адрасы размешчаны на сайце КДК).

Уся інфармацыя будзе прааналізавана пры вывучэнні стану аб'ектаў устаноў дашкольнай адукацыі сумесна з іншымі зацікаўленымі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі