29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Камітэце дзяржаўнага кантролю 30 чэрвеня пройдзе гарачая лінія па пытаннях работы магазінаў тыпу "дыскаўнтар". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў КДК.
Грамадзяне могуць выказаць сваё меркаванне аб рабоце такіх гандлёвых аб'ектаў, унесці прапановы па ўдасканаленні работы дыскаўнтараў, паведаміць аб парушэннях або недахопах у іх дзейнасці.
Паведаміць інфармацыю і задаць пытанні можна з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (017) 327-54-09.
Таксама тэлефоны гарачай лініі па пытаннях дзейнасці дыскаўнтараў будуць працаваць у абласных камітэтах дзяржаўнага кантролю:
у Гродзенскай вобласці - 30 чэрвеня з 9.00 да 18.00 (8 (0152) 79-88-31),
у Віцебскай вобласці - 30 чэрвеня з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 (8 (0212) 37-61-78, 8 (0212) 37-61-64),
у Гомельскай вобласці - 1 ліпеня з 10.00 да 12.00 (8 (0232) 23-83-96),
у Брэсцкай вобласці - 4 ліпеня з 9.00 да 12.00 (8 (0162) 21-18-40, 8 (0162) 21-18-23),
у Магілёўскай вобласці - 4 ліпеня з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 (8 (0222) 62-49-34),
у Мінскай вобласці - 6 ліпеня з 11.00 да 13.00 (8 (017) 352-64-59).-0-