Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2020, 16:15

КДК правядзе 24 сакавіка прамую тэлефонную лінію па пытаннях налічэння зарплат у бюджэтнай сферы

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю правядзе 24 сакавіка прамую тэлефонную лінію па пытаннях налічэння заработнай платы ў бюджэтнай сферы пасля ўвядзення новых умоў аплаты працы, паведамілі БЕЛТА ў КДК.

Работнікі бюджэтных арганізацый не толькі Мінска, але і ўсіх рэгіёнаў краіны з 11.00 да 13.00 могуць паведаміць на тэлефонную лінію пра факты зніжэння зарплаты за студзень і люты бягучага года ў параўнанні з атрыманай папярэднія месяцы. Таксама кансультацыю па пытаннях налічэння зарплаты могуць атрымаць спецыялісты бухгалтарскіх і эканамічных службаў.

Кожны зварот будзе прааналізаваны, дадзена аб'ектыўная ацэнка выкладзеным фактам.

Нумар прамой тэлефоннай лініі - 8 (017) 328-69-40.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі