Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 чэрвеня 2021, 16:35

КДК: неабходна ацаніць эфектыўнасць падатковых ільгот і ўзмацніць кантроль за паступленнямі ў бюджэт

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Дзмітрый Баско сёння на сесіі Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу на існуючыя праблемныя пытанні ў выкананні рэспубліканскага бюджэту і назваў фактары, якія аказалі негатыўны ўплыў на выкананне даходнай часткі бюджэту ФСАН. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт КДК.

На пасяджэнні былі разгледжаны законапраекты па выніках выканання рэспубліканскага бюджэту за 2020 год з улікам заключэння Камітэта дзяржкантролю, падрыхтаванага на справаздачу ўрада аб яго выкананні.

Дзмітрый Баско адзначыў, што праведзеная знешняя праверка пацвердзіла канчатковыя даныя справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2020 год, але ёсць і праблемныя пытанні. Так, на выкананне даходнай часткі бюджэту ўплывае значны аб'ём падатковых ільгот, што патрабуе прадаўжэння работы па правядзенні ацэнкі эфектыўнасці іх выкарыстання і выпрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні механізма іх прымянення.

Аслаблены кантроль за паступленнем у бюджэт непадатковых даходаў па прычыне няпоўнага іх замацавання за адміністратарамі, адсутнасці адзінага парадку адміністравання ў рэгіёнах, што прыводзіць да ўтварэння завінавачанасці, якая доўгі час не спаганяецца.

На думку кантрольнага ведамства, патрабуе ўдасканалення механізм фарміравання фонду нацыянальнага развіцця.

На сесіі таксама разгледжана заключэнне Камітэта дзяржкантролю на справаздачу ўрада аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за 2020 год. Негатыўна на выкананне даходнай часткі бюджэту фонду паўплывалі зніжэнне колькасці занятых у эканоміцы і вымушаная няпоўная занятасць работнікаў арганізацый, пратэрмінаваная завінавачанасць па абавязковых страхавых узносах і інш.

Дзмітрый Баско падкрэсліў, што прапановы КДК, выкладзеныя ў заключэннях аб выкананні рэспубліканскага бюджэту і бюджэту ФСАН за 2020 год, падтрыманы кіраўніком дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі