Фота з архіва
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Камітэце дзяржаўнага кантролю 9 і 10 ліпеня будзе працаваць кароткі нумар 191 па пытаннях якасці і даступнасці прадастаўлення паслуг жыхарам сельскай мясцовасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў КДК.
На гарачую лінію прымаюцца паведамленні па пытаннях аказання медыцынскай дапамогі (недастатковая колькасць медустаноў, урачоў, абсталявання), забеспячэння ўмоў для атрымання адукацыі і заняткаў спортам (матэрыяльна-тэхнічнае аснашчэнне ўстаноў, адсутнасць кваліфікаваных кадраў), арганізацыі культурнага адпачынку.
Інфармацыю можна паведаміць з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.-0-