Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

КДК арганізаваў гарачыя лініі па пытаннях бяспечнага знаходжання дзяцей у школах

Грамадства 20.11.2019 | 15:01
Фота з архіва
Фота з архіва

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Камітэце дзяржаўнага кантролю, а таксама ў камітэтах дзяржаўнага кантролю абласцей арганізаваны гарачыя лініі па пытаннях функцыянавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, паведамляе БЕЛТА.

Грамадзяне могуць паведаміць аб магчымых парушэннях і недахопах у арганізацыі бяспечнага знаходжання дзяцей у школах (стан сістэм ацяплення, вентыляцыі, водазабеспячэння, выкананне санітарных норм і правіл, патрабаванняў бяспекі) па наступных тэлефонах:

у Брэсцкай вобласці - 8 (0162) 21-18-76;

у Віцебскай вобласці - 8 (0212) 37-61-53;

у Гомельскай вобласці - 8 (0232) 23-83-85, 23-83-68;

у Гродзенскай вобласці - 8 (0152) 79-88-40, 79-88-18, 79-88-19;

у Мінску - 8 (017) 328-66-83, 328-59-09;

у Мінскай вобласці - 8 (017) 331-64-59;

у Магілёўскай вобласці - 8 (0222) 62-48-97, 62-41-94, 62-54-22.

Інфармацыю на гарачыя лініі можна паведаміць да 16 снежня.

На гэты час створана міжведамасная рабочая група, а таксама рабочыя групы ў рэгіёнах рэспублікі, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, Мінадукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Мінжылкамгаса, МУС, МНС, Дзяржстандарту і іх тэрытарыяльных падраздзяленняў. У бліжэйшы час спецыялісты правядуць праверкі па пытаннях, звязаных з забеспячэннем адпаведных дзяржаўным стандартам умоў знаходжання дзяцей у школах.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.