Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 чэрвеня 2024, 17:41

КДБ: вучэнні "Бура-Антытэрор - 2024" паказалі гатоўнасць эфектыўна рэагаваць на акты тэрарызму

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржбяспекі паспяхова правёў міжведамасныя антытэрарыстычныя вучэнні "Бура-Антытэрор - 2024", паведамілі БЕЛТА ў КДБ.

Вучэнні праводзіліся ў мэтах забеспячэння гатоўнасці дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый да выканання аператыўна-службовых і баявых задач суб'ектамі барацьбы з тэрарызмам пры ўзнікненні тэрарыстычных пагроз.
Асноўнымі мэтамі вучэнняў з'яўляліся забеспячэнне высокага ўзроўню гатоўнасці дзяржаўных органаў да арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў дзяржаўнага рэагавання на акты тэрарызму, дзейнасць тэрарыстычных арганізацый і незаконных узброеных фарміраванняў. Адпрацоўваліся арганізацыя і тактыкі дзеянняў тэрытарыяльных падраздзяленняў дзяржаўных органаў па спыненні дзейнасці незаконнага ўзброенага фарміравання на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.

Увага таксама была ўдзелена арганізацыі кіравання і ўзаемадзеяння сіл і сродкаў суб'ектаў барацьбы з тэрарызмам, задзейнічаных пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі па спыненні дзейнасці НУФ на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.
Вучэнні праводзіліся ў два этапы. На першым этапе мерапрыемствы праходзілі ў Бярозаўскім, Івацэвіцкім, Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці. На другім - у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
Да ўдзелу ў вучэннях прыцягваліся сілы і сродкі органаў дзяржаўнай бяспекі, органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, органаў пагранічнай службы, Узброеных Сіл, Службы бяспекі Прэзідэнта, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў і арганізацый дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя, органаў пракуратуры, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і іншыя падраздзяленні.

Вынікі праведзеных мерапрыемстваў паказалі гатоўнасць задзейнічаных у вучэнні сіл і сродкаў эфектыўна рэагаваць на акты тэрарызму ў сучасных рэаліях.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі