Канстанцін Бычак. Скрыншот відэа АНТ
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрарыстычныя ячэйкі з ліку збеглых рыхтуюцца ў Польшчы пры ўдзеле спецназа GROM. Аб гэтым на тэлеканале АНТ заявіў начальнік следчага ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі Канстанцін Бычак, паведамляе БЕЛТА.
"Камітэтам (дзяржбяспекі. - Заўвага БЕЛТА) атрыманы дакладныя даныя аб тым, што частка ўдзельнікаў (незаконных узброеных. - Заўвага БЕЛТА) фарміраванняў праходзіць падрыхтоўку на тэрыторыі Рэспублікі Польшча пры непасрэдным удзеле спецназа GROM", - сказаў Канстанцін Бычак.

Паводле слоў начальніка следчага ўпраўлення КДБ, польскія ўлады былі праінфармаваны аб гэтым па лініі процідзеяння міжнароднаму тэрарызму. "Аднак у адказ на гэта, на жаль, узмацніліся толькі меры канспірацыі з боку ўдзельнікаў гэтых тэрарыстычных ячэек. Так, польскія ўлады парэкамендавалі ім легалізавацца пад выглядам страйкбольных клубаў, а таксама абмежаваць распаўсюджванне агітацыйнай інфармацыі ў публічным доступе", - падкрэсліў Канстанцін Бычак.-0-
Скрыншоты відэа АНТ