15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Магілёве адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Камітэта дзяржбяспекі Беларусі і Службы знешняй разведкі (СЗР) Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Камітэце дзяржбяспекі.
На пасяджэнні разгледзелі вынікі двухбаковага ўзаемадзеяння па асноўных напрамках разведвальнай дзейнасці, а таксама абмеркавалі прыярытэты сумеснай работы ва ўмовах агрэсіўнай палітыкі калектыўнага Захаду ў адносінах да Беларусі і Расіі.
На перагаворах старшыні КДБ Івана Тэртэля і дырэктара СЗР Сяргея Нарышкіна было падкрэслена, што калектыўны Захад, у тым ліку асобныя найбольш варожа настроеныя краіны НАТА і ЕС, прадаўжаюць аказваць на Беларусь і Расію негатыўнае ўздзеянне. Украінскі крызіс пры гэтым выкарыстоўваецца як фактар для дэстабілізацыі сітуацыі на прасторы Саюзнай дзяржавы.
Пры гэтым актыўна задзейнічаецца шырокі арсенал магчымасцей заходніх спецслужбаў. У гэтых умовах была падкрэслена неабходнасць аб'яднання патэнцыялаў двух ведамстваў для процідзеяння гэтым варожым памкненням.-0-