Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 снежня 2016, 11:26

Кавалькоў назваў фактары, якія ўплываюць на павышэнне пенсійнага ўзросту ў доўгатэрміновай перспектыве

21 снежня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Дэмаграфія, эканоміка, занятасць, міграцыя - вызначальныя фактары для павышэння пенсійнага ўзросту ў доўгатэрміновым перыядзе. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валерый Кавалькоў на анлайн-канферэнцыі, якая праходзіць на сайтах БЕЛТА і міністэрства.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці захаваецца розны пенсійны ўзрост для жанчын і мужчын, ці магчыма далейшае павышэнне пенсійнага ўзросту, намеснік міністра падкрэсліў, што на бліжэйшыя шэсць гадоў рашэнне па пенсійным узросце прынята - ён будзе паступова павялічвацца: кожны год на 6 месяцаў да 58 гадоў у жанчын і да 63 гадоў у мужчын у 2022 годзе.

"Што датычыцца доўгатэрміновага перыяду - час пакажа, - сказаў Валерый Кавалькоў. - Тут важна, як будуць складвацца дэмаграфічныя працэсы, як будзе працаваць эканоміка і адпаведна якая будзе сітуацыя з паступленнем узносаў у бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Значэнне будуць мець і іншыя фактары - занятасць, міграцыя і г.д."-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі