Фота з архіва
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адроджаны пасля Вялікай Айчыннай вайны Мінск стаў адным з лепшых гарадоў Еўропы. Такое меркаванне ў час міжнароднай навуковай канферэнцыі "Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі", якая напярэдадні чарговага дня нараджэння беларускай сталіцы праходзіць у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, выказаў акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Каваленя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У савецкі час дні нараджэння гарадоў не святкаваліся так шырока і маштабна, як у наш час. Дні Мінска, напрыклад, сталі адзначацца з 1967 года, у год 900-годдзя горада. Прафесар Аляксандр Каваленя звярнуў увагу, што ў 2007 годзе Інстытут гісторыі НАН, які ён у той час узначальваў, разгарнуў сумесную работу з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, каб праведзеная ў той год канферэнцыя, прысвечаная гісторыі беларускай сталіцы, атрымала пастаянную прапіску ў Акадэміі навук.
"Мы заўсёды запрашалі і прадаўжаем запрашаць вялікую колькасць нашых сяброў і калег з-за мяжы - раней да нас прыязджала шмат гасцей з Заходняй Еўропы. Сёння нашы суседзі з Расіі разам з намі вядуць дыялог пра гісторыю беларускай сталіцы, а яна не можа не выклікаць цікавасці і захопленасці, - падкрэсліў акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў. - Я хацеў бы, каб даклады, якія сёння прагучаць, былі арыентаваны і на падрастаючае пакаленне, каб з іх зместам азнаёміліся школьныя настаўнікі і выкладчыкі ВНУ. Сумеснымі намаганнямі мы зможам сфарміраваць верныя грамадска-палітычныя настроі ў падрастаючым пакаленні. Гэта вельмі важна ў наш час".
Мінск з моманту свайго заснавання быў важным паселішчам, якое мела стратэгічнае значэнне, і ўжо ў XII стагоддзі ператварыўся ў цэнтр удзельнага княства. Сталічны статус замацаваўся за горадам 5 студзеня 1919 года, калі Мінск афіцыйна быў абвешчаны сталіцай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.
"У савецкі час індустрыяльна Мінск развіваўся імкліва. Горад з гонарам вынес цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, пра што яскрава сведчыць высокае званне горада-героя, прысвоенае 26 чэрвеня 1974 года. Я вельмі добра памятаю той час: тады я быў студэнтам гістфака. Для ўсіх мінчан гэта была сапраўды неверагодная падзея", - падзяліўся ўспамінамі доктар гістарычных навук.
Аляксандр Каваленя нагадаў, што Мінск перажыў складаны перыяд фашысцкай акупацыі. Такое масавае падполле, як у беларускай сталіцы, наўрад ці можна знайсці яшчэ ў нейкай краіне Еўропы. У патрыятычным падполлі Мінска, паводле падлікаў гісторыкаў, змагаліся не адзіночкі і нават не сотні, а звыш 9 тыс. патрыётаў, якія дастойна і з гонарам выканалі абавязак перад Радзімай.
"На жаль, сёння шэраг краін падтрымлівае палітыку перапісвання гісторыі і ігнаравання агульнага мінулага народа, што прывяло ўжо да войнаў памяці, гераізацыі ваенных злачынцаў і здраднікаў Радзімы, - заўважыў прафесар. - Шанаванне злачынцаў, разбурэнне помнікаў героям, арганізацыя шэсцяў і мітынгаў ветэранаў СС, дыскрымінацыя па нацыянальных і духоўных прыкметах, каляровыя рэвалюцыі прыводзяць да эканамічнага крызісу, а часта і краху дзяржаўнасці, што мы можам бачыць у суседняй нам краіне".
Доктар гістарычных навук перакананы: гэта выклік нам усім, але ў першую чаргу гісторыкам, якім неабходна своечасова рэагаваць на падобнае, каб пазбавіць маладое пакаленне ад бяды.
"Нацысцкія ідэі не зніклі. Фашыст, пераможаны ў 1945 годзе, зноў падняў галаву. Ён, як пустазельная трава, мае глыбокія разгалінаваныя карані і пры любым зручным моманце прарастае ў грамадскае жыццё, як ракавая пухліна. З ім трэба змагацца, - правёў паралелі акадэмік-сакратар. - Пасля вызвалення сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дзякуючы самаадданай працы жыхароў Мінск змог адрадзіцца з руін і ператварыцца ў адзін з самых цудоўных гарадоў Еўропы. Гэта безумоўна. Сёння мы ганарымся нашай сталіцай - буйным прамысловым, транспартным, гандлёвым і навуковым цэнтрам. Гісторыя Мінска - гэта яшчэ і гісторыя людзей, цэлага сузор'я выдатных асоб розных эпох. Усё гэта дазваляе на прыкладзе гісторыі аднаго толькі Мінска вывучаць самыя разнастайныя аспекты жыцця нашых продкаў".
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі напярэдадні святкавання дня нараджэння беларускай сталіцы праводзіць ужо традыцыйную міжнародную навуковую канферэнцыю "Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі", у гэтым годзе прымеркаваную да 525-годдзя атрымання горадам Магдэбургскага права.
У рабоце канферэнцыі ўдзельнічаюць вядомыя спецыялісты ў галіне гісторыі Мінска: археолагі, гісторыкі, этнографы, лінгвісты, мастацтвазнаўцы, архівісты і журналісты з Беларусі і Расіі. Праблемнае поле даволі шырокае: матэрыяльная культура і гаспадарка, Мінск у час войнаў і рэвалюцый, грамадска-палітычнае жыццё беларускай сталіцы, новыя крыніцы па гісторыі горада, фарміраванне гарадской прасторы, турыстычны патэнцыял сталіцы Беларусі, гісторыя горада праз лёсы яго жыхароў.
Арганізатары перакананы, што правядзенне канферэнцыі сфарміруе неабходны навукова-тэарэтычны фундамент, на якім будуць грунтавацца веды па гісторыі горада, і дазволіць стварыць базу для папулярызацыі і практычнага выкарыстання дасягненняў гістарычнай навукі, а таксама зробіць даступнымі для беларусаў найноўшыя веды па гісторыі роднага краю, што пасадзейнічае іх укараненню ў адукацыйны працэс і развіццю рэгіянальнага і міжнароднага турызму.-0-