ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2021, 13:20

Кавальчук: турызм становіцца важным сродкам грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі

Сяргей Кавальчук. Фота з архіва
Сяргей Кавальчук. Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Перспектывы развіцця турызму ў сучасных умовах: сусветныя тэндэнцыі і рэгіянальныя кантэксты" адкрылася ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прывітальным звароце міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука адзначана, што турызм - важны фактар сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны, сродак грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, адраджэння і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, умацавання міжнароднага дыялогу. "Турызм становіцца адным з самых дзейсных інструментаў пазіцыянавання краіны як сярод сваіх грамадзян, так і за мяжой. Помнікі гісторыі і культуры, мемарыяльныя комплексы, прыродныя ландшафты, установы культуры, падзейныя мерапрыемствы, аграсядзібы і санаторыі - моцная аснова для актыўнага развіцця турыстычнага патэнцыялу Беларусі. Пры гэтым надзвычай важны дыялог прафесіяналаў, якія жывуць сваёй справай і адданыя сваёй прафесіі. Навукова-практычная канферэнцыя, якая аб'яднала вучоных, педагогаў, экскурсаводаў, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў і грамадскіх дзеячаў, з'яўляецца добрай дыялогавай пляцоўкай, арганізаванай у рамках святкавання Сусветнага дня турызму і 20-годдзя Нацыянальнага агенцтва па турызме", - гаворыцца ў звароце міністра, зачытаным на цырымоніі адкрыцця мерапрыемства.

Ад імя Выканаўчага камітэта СНД было зачытана прывітанне першага намесніка старшыні камітэта Леаніда Анфімава. У ім гаворыцца, што правядзенне ў Мінску міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі - сведчанне стваральнай і канструктыўнай пазіцыі Беларусі ў справе ўмацавання супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД у галіне турызму і актыўнай ролі старшынства краіны ў Садружнасці. Знамянальна, што канферэнцыя праводзіцца ў час 30-годдзя СНД, якая абвясціла сферу турызму адным з прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва, важным аб'яднальным пачаткам, заснаваным на гістарычнай і культурнай агульнасці, духоўных традыцыях і каштоўнасцях краін Садружнасці.

Леанід Анфімаў перакананы, што ў ходзе работы канферэнцыі ўдзельнікі выкажуць новыя ідэі і ініцыятывы, ажыццяўленне якіх будзе садзейнічаць стварэнню спрыяльных умоў для развіцця турыстычнай сферы ў СНД.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі прадстаўнікі арганізацый турызму, устаноў культуры, адукацыі і навукі, грамадскіх арганізацый, аспіранты і студэнты профільных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў і іншыя. Яны абмяркуюць такія актуальныя праблемы, як патэнцыял гісторыка-культурнай спадчыны ў турыстычнай дзейнасці, асаблівасці развіцця ўнутранага і ўязнога турызму ва ўмовах пандэміі, магчымасці міжнароднага і трансгранічнага турызму, сучасныя тэхналогіі ў індустрыі турызму і гасціннасці, практыкі экскурсійнай работы, актуальныя пытанні адукацыйнага турызму, праблемы і перспектывы развіцця інклюзіўнага турызму, спецыфіка развіцця аграэкатурызму ў Беларусі, альтэрнатыўныя віды турызму, краязнаўчыя даследаванні і турысцка-краязнаўчая дзейнасць.

Арганізатарам мерапрыемства выступілі Дэпартамент па турызме Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнае агенцтва па турызме сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі