Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 верасня 2024, 15:35

Кавальчук: сыход вялікага Аляксандра Мядзведзя - вялікая страта, сышла эпоха

Сяргей Кавальчук
Сяргей Кавальчук
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікі спартсмен Аляксандр Мядзведзь да апошніх дзён жыцця актыўна цікавіўся станам спраў у беларускім спорце, усяляк дапамагаў станаўленню маладых атлетаў. Страта такога чалавека проста незаменная, разам з ім сышла цэлая эпоха. Аб гэтым сказаў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук у час развітання з трохразовым алімпійскім чэмпіёнам у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта легенда, кумір для многіх пакаленняў не толькі беларускіх спартсменаў, але яго калег з многіх краін свету. Ён быў вельмі моцным чалавекам - з вялікай літары. Гэта прыклад для ўсіх нас, ён ім і застанецца ў нашай памяці назаўсёды. Праз рукі вялікага майстра прайшло шмат таленавітых барцоў, якім ён перадаваў свой багацейшы жыццёвы вопыт. Яго перамогі на Алімпійскіх гульнях - гэта прыклад сапраўднага гераізму і мужнасці чалавека, вечная яму памяць. Аляксандр Васільевіч унёс неацэнны ўклад у развіццё беларускай і сусветнай барацьбы. Яго імя назаўсёды застанецца ў гісторыі нашага спорту як сімвал сілы духу, майстэрства і мэтанакіраванасці, а таксама ў сэрцах мільёнаў паклоннікаў", - падкрэсліў Сяргей Кавальчук.

Саветнік старшыні ўрада РФ Алег Матыцын адзначыў, што сыход Аляксандра Мядзведзя вельмі моцна перажываюць перш за ўсё яго сваякі і сябры. "Але гэта вялікая страта і для барцоўскай сям'і ўсяго свету. Усім, хто меў шчасце сустракацца з ім на працягу яго доўгага няпростага, але вельмі паспяховага жыцця, будзе не хапаць легендарнага атлета. Аляксандр Мядзведзь стаў сімвалам той савецкай эпохі, моцы савецкага спорту. На працягу доўгіх гадоў ён дэманстраваў не толькі найвышэйшае спартыўнае майстэрства, стаўшы алімпійскім чэмпіёнам у трох розных вагавых катэгорыях, але і дух сапраўднага спартыўнага таварыства, патрыятызму, гордасці за сваю Радзіму, сваю сям'ю. Людзі малодшага пакалення заўсёды вучыліся гэтым якасцям у Аляксандра Мядзведзя. Ён быў сцяганосцам зборнай Савецкага Саюза на Алімпіядзе-1972 у Мюнхене, а ў 1980 годзе запальваў алімпійскі агонь у Мінску. Нягледзячы на ўсе дасягненні, ён заўсёды заставаўся вельмі добрым, адкрытым і даступным чалавекам, быў гатовы дапамагчы ў любых сітуацыях. Да апошніх дзён перажываў за тое, што цяпер адбываецца ў свеце, не толькі спартыўным. Гэтаму трэба павучыцца і не забываць аб такіх людзях", - падкрэсліў Алег Матыцын.

Аляксандр Мядзведзь памёр 2 верасня, не дажыўшы двух тыдняў да свайго 87-годдзя.-0-
Фота Паўла Арлоўскага

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі