Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2022, 10:10

Каўчэг з часцінкай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага будзе ў Беларусі да 8 жніўня

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У межы Беларускай праваслаўнай царквы з Троіца-Сергіевай лаўры дастаўлены каўчэг з часцінкай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага, паведамілі БЕЛТА ў БПЦ.

У межах БПЦ каўчэг з мошчамі будзе знаходзіцца да 8 жніўня. У прыватнасці, вернікі Лідскай епархіі змогуць пакланіцца мошчам прападобнага Сергія Раданежскага з 29 па 30 чэрвеня, Навагрудскай - з 1 па 3 ліпеня, Гродзенскай - з 4 па 6 ліпеня. У Брэсцкай епархіі каўчэг з часцінкай мошчаў будзе даступны для пакланення вернікаў 7-9 ліпеня, Пінскай - 10-12 ліпеня, Тураўскай - 13-14 ліпеня. Потым святыню даставяць у Слуцкую епархію, дзе яна будзе 15-17 ліпеня. Поўная інфармацыя аб часе і месцы прынясення мошчаў размешчана на афіцыйным партале БПЦ і сайтах епархій.

У гэтым годзе Руская праваслаўная царква адзначае 600-годдзе з дня аднойдзення мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага. У азнаменаванне юбілейнай даты арганізавана маштабная праграма прынясення каўчэгаў з часцінкамі мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага ў епархіі РПЦ. Пакланіцца святыні на працягу бліжэйшых месяцаў змогуць вернікі з больш як 60 епархій Расіі, Беларусі і Казахстана.

Прападобны Сергій Раданежскі - адзін з самых шануемых рускіх святых. Варфаламей (так звалі прападобнага да манаскага пострыгу) нарадзіўся ў сям'і растоўскіх баяр. Пасля смерці бацькоў юнак пасяліўся ў глухім лесе недалёка ад Раданежа і пабудаваў там царкву святой Троіцы. Цяпер на гэтым месцы стаіць Троіца-Сергіева лаўра. У 23 гады Варфаламей пастрыгся ў манахі з імем Сергій.

Сергій адыграў вялікую ролю ў вызваленні Русі ад татара-мангольскага прыгнёту, благаславіўшы войска князя Дзмітрыя Данскога на Кулікоўскую бітву. Ужо тады яго духоўны аўтарытэт быў вельмі высокі: ён мірыў рускіх князёў і садзейнічаў з'яднанню рускіх зямель. Мітрапаліт Маскоўскі Аляксій хацеў назначыць прападобнага сваім пераемнікам, але Сергій адмовіўся, жадаючы прадаўжаць простае манаскае жыццё.

Шанаванне прападобнага Сергія Раданежскага пачалося адразу пасля яго смерці. Сёння храмы і капліцы, прысвечаныя прападобнаму Сергію Раданежкаму, ёсць у Расіі, Беларусі, Венгрыі, Германіі, Канадзе, Бразіліі, Кітаі і Тайландзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі