Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лютага 2019, 15:41

Катулін: II Еўрапейскія гульні павінны стаць святам для ўсёй краіны

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. II Еўрапейскія гульні павінны стаць святам для ўсёй краіны, для кожнага яе жыхара, заявіў сёння журналістам дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін. Ён прыняў удзел у прэзентацыі ў Парку высокіх тэхналогій афіцыйнага мабільнага дадатку Гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прыкладаем усе намаганні, каб II Еўрапейскія гульні сталі святам для ўсёй краіны, для кожнага жыхара: пенсіянера, чалавека, які працуе, дзіцяці, якое займаецца або толькі марыць паспрабаваць свае сілы ў нейкім з відаў спорту. Эстафета агню, што пройдзе ў рамках Гульняў, мне здаецца, стане тым важным момантам, які з'яднае нацыю вакол гэтай падзеі, а ўжо квінтэсэнцыяй будзе салют у час цырымоніі адкрыцця Гульняў", - сказаў Георгій Катулін.

"Полымя міру" будзе запалена 3 мая ў Рыме. У гэты ж дзень адбудзецца цырымонія ўрачыстай перадачы сімвала акцыі - аліўкавага дрэва. "Агонь пройдзе вялікі шлях праз некалькі еўрапейскіх краін, дасягне нашай краіны і наведае ўсе рэгіёны Беларусі", - адзначыў Георгій Катулін.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў васьмі відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі