Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2021, 16:31

Касцевіч: увядзенне адзінага сацыяльнага нарматыву не зменшыць аб'ёмы фінансавай падтрымкі грамадзян

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне адзінага сацыяльнага нарматыву не зменшыць аб'ёмы фінансавай падтрымкі грамадзян. Аб гэтым заявіла сёння журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адным з пытанняў, што абмяркоўваліся на нарадзе, стала актуалізацыя ўказаў кіраўніка дзяржавы з улікам закона па пытаннях сацыяльных нарматываў і мінімальнай заработнай платы. Ім з 15 лістапада адмяняецца мінімальны спажывецкі бюджэт і ўводзіцца ў якасці адзінага сацыяльнага нарматыву бюджэт пражытачнага мінімуму. Змяненні неабходна будзе ўнесці таксама ў пастановы ўрада.

"На практыцы сёння ў большасці выпадкаў па ўсіх пытаннях сацыяльнай палітыкі, абароны і падтрымкі грамадзян дзейнічае перш за ўсё бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэта ўзровень малазабяспечанасці, пенсійнае забеспячэнне, сацыяльная падтрымка малазабяспечаных грамадзян. Таму, бачачы, што на практыцы больш за ўсё працуе бюджэт пражытачнага мінімуму (ён яшчэ ў нас вызначаецца па сацыяльна-дэмаграфічных групах), быў прыняты такі закон, які ўстанаўлівае адзіны сацыяльны нарматыў", - растлумачыла Ірына Касцевіч.

"Усё мяняецца суразмерна тым велічыням, якія дзейнічаюць у сённяшнім заканадаўстве. Таму ні да якіх сацыяльных напружванняў у пытаннях, што закранаюць змяненні гэтых параметраў, гэта не прывядзе, - звярнула ўвагу міністр. - Два мінімальныя спажывецкія бюджэты (быў такі крытэрый ва ўказе) змяняюцца на тры бюджэты пражытачнага мінімуму. Гэта значыць сама велічыня ў рублёвым выражэнні застаецца такой жа. Змяняецца толькі крытэрый".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі