ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 мая 2020
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 мая 2020, 16:05

Касцевіч: пашырэнне адраснай дапамогі ў два разы знізіць малазабяспечанасць шматдзетных

Ірына Касцевіч. Фота з архіва
Ірына Касцевіч. Фота з архіва

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш шырокае выкарыстанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі накіравана на тое, каб знізіць узровень малазабяспечанасці шматдзетных сем'яў у два разы. Аб гэтым міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч расказала ў інтэрв'ю газеце "Беларусь сегодня", паведамляе БЕЛТА.

18 мая выйшаў указ "Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян", які ўдасканальвае падыходы ў пенсійным забеспячэнні некаторых беларусаў, а таксама ўносіць карэктывы ў аказанне адраснай сацыяльнай дапамогі шматдзетным сем'ям. Справа ў тым, што іх даходы часта невысокія, у кожнай чацвёртай сям'і (а ўсяго іх каля 108 тыс.) яны ніжэйшыя за крытэрый патрэбнасці, які роўны 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (з 1 мая БПМ - Br246,78). Менавіта ў гэтым выпадку сёння сям'і на працягу 6 месяцаў у годзе выплачваецца штомесячная сацыяльная дапамога.

"Больш за 60 працэнтаў атрымальнікаў штомесячнай сацыяльнай дапамогі - гэта шматдзетныя сем'і, - адзначыла Ірына Касцевіч. - Памер дапамогі - гэта розніца паміж фактычным душавым даходам у канкрэтнай сям'і і велічынёй БПМ. Указ павялічыў для шматдзетных сем'яў тэрмін выплаты штомесячнай сацыяльнай дапамогі: раней яе маглі назначыць да 6 месяцаў, цяпер - да года. Акрамя таго, павышаецца крытэрый патрэбнасці - са 100 працэнтаў да 115 працэнтаў БПМ. Дзякуючы гэтаму сацыяльнай дапамогай можна ахапіць яшчэ больш шматдзетных сем'яў. Паводле нашай ацэнкі, гэта 6 тыс. сем'яў, або больш за 35 тыс. атрымальнікаў".

Міністр дадала, што памер дапамогі залежыць ад даходаў канкрэтнай сям'і: чым яны ніжэйшыя, тым большая выплата. У сярэднім на кожнага члена сям'і сума можа складаць Br60 штомесячна.

"Больш шырока выкарыстоўваючы ДАСД, мы маем намер знізіць узровень малазабяспечанасці шматдзетных сем'яў у два разы", - сказала на заканчэнне Ірына Касцевіч.

Новыя правілы будуць дзейнічаць пры назначэнні штомесячнай сацыяльнай дапамогі ўжо з 1 верасня 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі