Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2020, 17:14

Касцевіч: моцная сям'я - сур'ёзная інвестыцыя ў будучыню краіны

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцная сям'я з'яўляецца сур'ёзнай інвестыцыяй у будучыню краіны, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у час круглага стала "Моцная сям'я - моцная дзяржава", які прайшоў у храме-помніку ў гонар Усіх святых, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы паставілі задачу павысіць ролю бацькі. Нашы мужы, бацькі разумеюць, што іх роля не толькі сфарміраваць матэрыяльную забяспечанасць сям'і, але яшчэ даць любоў, увагу, клопат жонцы і абавязкова дзецям, таму што дзеці, моцная сям'я - гэта сур'ёзная інвестыцыя ў сучаснае і будучае нашай краіны", - сказала Ірына Касцевіч.

Паводле яе слоў, падтрымка сям'і заключаецца не толькі ў фінансавых пытаннях. Вельмі важна інфармацыйна-растлумачальная, прапагандысцкая работа аб каштоўнасці сям'і, ролі маці ў сям'і. І ў разуменні гэтага таксама ёсць некаторыя праблемы, заўважыла міністр. Выклікаюць здзіўленне апошнія падзеі, калі асобныя маці выводзяць сваіх дзяцей на плошчу. "Мы, жанчыны, якраз тыя, хто павінен несці мір, любоў і дабрыню", - дадала яна.

Сённяшні круглы стол - прадаўжэнне вельмі важнага цыкла мерапрыемстваў "За Беларусь!". У сувязі з гэтым Ірына Касцевіч адзначыла, як важна ў дзяржаве, сям'і (а сям'я - гэта маленькая дзяржава) стварыць любоў і дабрабыт.

Цыкл круглых сталоў "Моцная сям'я - моцная дзяржава" ініцыявала грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз жанчын".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі