Фота з архіва
2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожны месяц у Беларусі прысвечаны аднаму з 13 відаў турызму. Кастрычнік пройдзе пад знакам рэлігійнага турызму, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
"Беларусь - краіна з багатай гісторыяй і глыбокімі рэлігійнымі каранямі. Тут на працягу стагоддзяў мірна суіснавалі і развіваліся розныя канфесіі, пакінуўшы пасля сябе багатую і разнастайную спадчыну, - адзначылі ў Нацыянальным агенцтве па турызме. - У рэспубліцы прадстаўлена каля 1,4 тыс. рэлігійных аб'ектаў, уключаных у турыстычныя маршруты, з іх 400 знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці, 50 - у Гомельскай, 460 - у Гродзенскай, 123 - у Мінскай, 69 - у Магілёўскай і 20 - у Мінску".
За мінулы год у краіне праведзена больш за 7 тыс. экскурсій па аб'ектах рэлігійнага турызму, распрацавана або абноўлена каля 130 экскурсійных маршрутаў рэлігійнай тэматыкі.
У Нацыянальным агенцтве па турызме рэкамендуюць наведаць такія ўнікальныя мясціны, як Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку, Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне, Свята-Мікольскі жаночы манастыр у Магілёве. Таксама варта ўключыць у маршрут культавыя збудаванні абарончага тыпу - касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў вёсцы Камаі Пастаўскага раёна, царкву-крэпасць Свята-Раства Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна, царкву Святога Міхаіла ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна, драўляныя цэрквы Палесся. Гэтыя аб'екты ўнесены ў папярэдні Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У месяц рэлігійнага турызму запланаваны прэс-канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, экскурсіі, выставы і іншыя мерапрыемствы. Яны дадуць магчымасць павысіць цікавасць да Беларусі як да турыстычнага напрамку, прыцягнуць увагу міжнароднай аўдыторыі, прадэманстраваць багацце культуры і гісторыі краіны, а таксама стымуляваць развіццё турызму ў розных рэгіёнах Беларусі.
У рэспубліканскім турыстычным конкурсе "Пазнай Беларусь" у 2023 годзе пераможцам у намінацыі "Аб'ект рэлігійнага турызму года" стаў Свята-Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр.-0-